Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт пракаментаваў рашэнне Вярхоўнага суда Беларусі ад 14 красавіка 2026 года, якім установу, зарэгістраваную ў Літве, разам з яе падраздзяленнямі прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй» і забаранілі яе дзейнасць, сімволіку і атрыбутыку ў Беларусі.
У заяве адзначаецца, што ЕГУ з’яўляецца міжнароднай акадэмічнай супольнасцю студэнтаў, выкладчыкаў і даследчыкаў, якіх аб’ядноўваюць каштоўнасці адкрытага дыялогу, ведаў і свабоды слова.
Нягледзячы на рашэнне суда, універсітэт падкрэсліў, што працягвае сваю дзейнасць у адпаведнасці з гэтымі прынцыпамі і застаецца прасторай для адукацыі, навуковай працы і развіцця.
эж